13 сакавiка 2025, Чацвер, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні прадаюць маёмасць палітычнага вязня

1
У Гародні прадаюць маёмасць палітычнага вязня

На продаж выставілі Renault Kangoo 1999 года выпуску.

Праз пляцоўку "БелЮрЗабеспячэнне" ў Гарадзенскай вобласці прадаюць аўтамабіль, які належыць асуджанаму паводле "палітычных" артыкулаў Дзянісу Кірашчанку, піша тэлеграм-канал «Право имеют».

На продаж выставілі Renault Kangoo 1999 года выпуску. Аўтамабіль знаходзіцца ў Навагрудку на вуліцы Індустрыяльнай, 6. Яго камплектнасць і працаздольнасць не правяралі.

Пачатковы кошт транспартнага сродку - 6000 рублёў.

Дзяніса Кірашчанку затрымалі 8 жніўня 2020 года ў рамках справы аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках у Наваградку і Карэлічах (ч. 3 арт. 293 КК). Яму прысудзілі 1,5 гады калоніі. Кірашчанка адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі № 1. 30 кастрычніка 2021 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках