13 сакавiка 2025, Чацвер, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васьмікласнік зладзіў разню ў школе ў Ніжнім Ноўгарадзе

7
Васьмікласнік зладзіў разню ў школе ў Ніжнім Ноўгарадзе

Ёсць пацярпелыя.

У расейскім Ніжнім Ноўгарадзе навучэнец восьмага класа напаў з нажом на аднакласнікаў падчас заняткаў, паведамляе «112». Надзвычайнае здарэнне адбылося ў школе №117, размешчанай у Сормаўскім раёне горада. Адзін школьнік атрымаў траўму жывата, другі - шыі. Абодва пацярпелыя былі экстранна шпіталізаваныя, іх стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці.

Пасля ўчыненага нападу падлетак - 14-гадовы Максім В. - выбег з класа і схаваўся. Пазней яго знайшлі на апоры ЛЭП у лесапаласе непадалёк. Як піша Baza, перад затрыманнем юнак паспеў патэлефанаваць родным і прызнацца ў зробленым. Ён заявіў, што «галасы даводзілі яго цягам васьмі гадоў і сёння канчаткова давялі». Цяпер Максім затрыманы і дастаўлены на допыт.

Як распавялі аднакласнікі, перад тым, што здарылася, паміж нападнікам і яго ахвярамі ўзнік канфлікт. Пасля надзвычайнага здарэння настаўнікі арганізавалі экстранную эвакуацыю праз запасныя выхады.

Shot удакладняе, што адным з пацярпелых стаў вучань па імені Арцём. Паводле інфармацыі крыніцы канала, хлопчык выхоўваецца ў сям'і, а сярод захапленняў — кампутарныя гульні.

Максіма аднагодкі характарызуюць як замкнёнага і нелюдзімага падлетка, з якім мала хто меў стасункі. Паводле адной з версій, ён мог наважыцца на напад пасля працяглых здзекаў з боку аднакласнікаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках