13 сакавiка 2025, Чацвер, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Трампа зрабілі першую заяву аб ходзе перамоў з Украінай у Савудаўскай Арабіі

11
У Трампа зрабілі першую заяву аб ходзе перамоў з Украінай у Савудаўскай Арабіі
Майкл Уолтц

Са слоў Уолтца, украінская і амерыканская дэлегацыі ідуць да мэты.

Сёння, 11 сакавіка, у горадзе Джыдзе (Савудаўская Арабія) у гатэлі Ritz-Carlton праходзіць сустрэча ўкраінскай і амерыканскай дэлегацый. Падчас перапынку дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Майкл Уолтц зрабіў першую заяву, піша CNN.

- Ідзем да мэты, - сказаў ён у адказе на пытанне журналістаў аб тым, як праходзяць перамовы.

Пасля гэтага дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё і Уолтц зайшлі ў ліфт. Журналістам удалося задаць толькі адно пытанне амерыканскай камандзе падчас перапынку ў сустрэчы, якая доўжыцца ўжо чацвёртую гадзіну.

У выданні дадалі, што раней высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік падзяліўся з журналістамі, што перамовы «пачаліся вельмі канструктыўна».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках