Пастаўкі расейскай нафты ў Вугоршчыну спыненыя
8- 11.03.2025, 17:24
- 5,638

Нібыта праз атаку дронаў УСУ.
Атака беспілотніка прывяла да прыпынення паставак нафты ў Вугоршчыну па нафтаправодзе «Дружба», паведаміў у відэазвароце ў сацсетцы кіраўнік вугорскага МЗС Петэр Сіярта.
Як паведамілі заходнія СМІ, ён выказаў надзею, што пастаўкі нафты адновяцца пазней у гэты ж дзень пасля рамонту.
«Праз начны напад беспілотнікаў пастаўкі па нафтаправодзе «Дружба» ў Вугоршчыну часова прыпыненыя, - сказаў міністр. - Вядуцца рамонтныя працы, і, калі нічога экстраардынарнага не адбудзецца, да вечара ці канца дня пастаўкі нафты ў Вугоршчыну адновяцца».
У расейскім Мінэнэрга яму сказалі, што пастаўкі спыненыя праз удар па вымяральнай станцыі.