СМІ: Літва ўзмацніла жорсткасць праверкі на мяжы
4- 11.03.2025, 17:26
- 11,366

Як гэта адбілася на пасажырскіх аўтобусах.
Перавозчыкі, якія ажыццяўляюць міжнародныя рэйсы, паведамляюць: Літва ўзмацніла кантроль для тых, хто ўязджае з Беларусі. Цяпер правоз забароненых тавараў можа пагражаць штрафам і затрымкай для ўсяго аўтобуса, піша «Онлайнер».
- Сярод забароненых да ўвозу тавараў - больш за 2,8 тысячы пазіцый. У тым ліку і прадукты харчавання: мясная і малочная прадукцыя, яйкі, арэхі і нават знакамітыя беларускія прысмакі, якія раней былі папулярным сувенірам, — расказваюць прадстаўнікі сэрвісу «Атлас».
Са слоў кіроўцаў аўтобусаў, літоўцы «жорстка трасуць багаж пасажыраў». Як гэта адбілася на часе праходжання мяжы?
- Пакуль асаблівых затрымак у дарозе не было, - адзначаюць у «Атласе». - Беларуска-літоўскую мяжу аўтобус агулам праходзіць за 2-3 гадзіны. Расклад вытрымліваецца дакладна, спазненняў не фіксуецца. Кіроўцы перад адпраўленнем яшчэ раз папярэджваюць пасажыраў і просяць, каб тыя не рызыкавалі з правозам забароненых прадуктаў.
Журналісты зазірнулі ў тэматычны чат, звязаны з праходжаннем беларуска-літоўскай мяжы. Там карыстачы дзеляцца, як хутка змаглі прайсці той ці іншы КПП.
«09:30 першы шлагбаўм у беларусаў;
09:35—09:50 мытня Беларусь (чырвоны канал);
09:55—10:30 мытня Літва, змена працуе хутка;
10:35 выезд з мяжы», - такую справаздачу сёння скінуў адзін з падарожнікаў.
А вось інфармацыя па праходжанні мяжы ў адваротны бок:
«08:20 шлагбаўм ЛТ;
08.25 пашпартны ЛТ;
08.40 шлагбаўм РБ;
10.20 пашпартны РБ;
11:00 уезд у РБ».