Найбуйнейшыя кампаніі Нямеччыны заявілі, што не вернуцца ў Расею
9- 11.03.2025, 17:40
- 9,782

Ні пры якіх абставінах.
Найбуйнейшыя кампаніі Нямеччыны не збіраюцца вяртацца ў Расею, нягледзячы на магчымае заканчэнне вайны ва Украіне і зняцце санкцый, паведамляе «Нямецкая хваля».
«Цяпер не разглядаецца вяртанне ні пры якіх абставінах», – сказаў выданню прадстаўнік аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў станкоў Trumpf. У аўтамабільным канцэрне Volkswagen таксама адзначылі, што не плануюць зноў працаваць на расейскім рынку. У Bosh заявілі, што на гэты момант у кампаніі няма такіх планаў і пакуль «занадта рана» гэта абмяркоўваць.
«Мы не можам будаваць здагадкі аб будучыні, але якога-небудзь удзелу ў Расеі цяпер не прадбачыцца», – сказаў прадстаўнік буйнога прамысловага канцэрна Siemens, які да вайны з Украінай прапрацаваў у Расеі 170 гадоў і меў 2700 расейскіх супрацоўнікаў. Вытворца абутку і спартыўнага адзення Adidas не пакідаў Расею, але закрыў усе свае крамы, спыніў анлайн-гандаль і адмовіўся ад спонсарскай дзейнасці ў краіне пасля ўварвання расейскага войска ва Украіну. «Нічога не змянілася», – паведаміў DW прадстаўнік кампаніі. Ён дадаў, што аб расейскім рынку ў Adidas «ні секунды» не думаюць. Прадстаўнікі крам Metro і вытворцы змазачных матэрыялаў Fuchs, якія працягваюць працу ў Расеі, адзначылі, што не плануюць ніякіх змен у сваёй працы.