13 сакавiка 2025, Чацвер, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не ведаюць, якое прозвішча ў прэм'ера краіны

12
Беларусы не ведаюць, якое прозвішча ў прэм'ера краіны
Аляксандр Турчын

Усе на адзін твар.

Чытачка сайта Charter97.org распавяла, што не ведае, хто займае пасаду прэм'ера Беларусі. І такіх людзей, з яе слоў, у краіне вельмі шмат:

- Для мяне ўсе гэтыя фігуры - проста ўдзельнікі спектакля паводле рамана «Ферма» Оруэла. Вось высунуў твар, нешта буркнуў - і ўжо актор у вадэвілі. Фантасмагарычныя, смешныя і недарэчныя персанажы. Адны прозвішчы чаго вартыя — спецыяльна не прыдумаеш, нават калі б і захацеў. Відаць, іх дыктатар некалі і прызначаў па прозвішчах. Тут табе і Караевы, і Каранікі, як кара Божая. Зрэшты, гэта ўсё, што я ведаю, і тое не дзякуючы іх справам, а смешным прозвішчам.

І ўспомнілася мне гісторыя з майго дзяцінства, як бабуля захацела разводзіць нутрый. Бегалі яны па клетцы з такімі ж жоўтымі вялізнымі зубамі, як у бабра, і вельмі нас, дзяцей, весялілі. Але калі наступіла зіма (а нутрыям патрэбен цёплы хлеў), бабуля надумала памяняць месцамі трусоў і нутрый у надзеі, што ў трусоў у хляве цяплей.

Але як можа быць цяплей у хляве без падагрэву? Памерзлі хвосцікі ў нашых нутрый ад марозу. І перамена месцамі не дапамагла.

Так і ў дыктатарскім урадзе - перамена месцамі не дасць ніякага выніку для краіны і людзей. Абы горш не стала. А так хочацца даглядзець гэты спектакль да канца, каб хутчэй апусцілася заслона. І нарэшце пачалося новае дзеянне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках