Названыя тэмы першага раунда перамоў паміж ЗША і Украінай
1- 11.03.2025, 18:29
- 6,114

Бакі абмяркоўвалі два пытанні.
Першы раунд перамоў паміж украінскай і амерыканскай дэлегацыямі ў Савудаўскай Арабіі быў прысвечаны прапановам Украіны аб рэжыме цішыні на моры і ў небе. Пра гэта паведамляе «Суспільне», спасылаючыся на крыніцу, знаёмую з ходам сустрэчы.
Акрамя гэтага, у першай частцы перамоваў дэлегацыі гаварылі аб пагадненні па рэдказямельных металах. Цяпер працягваецца другая частка перамоў.
Першая частка перамоў, якая стартавала а 12:00 паводле менскага часу, доўжылася чатыры гадзіны. Затым бакі ўзялі перапынак.
Падчас перапынку прадстаўнік дэлегацыі ЗША Майкл Уолтц зрабіў першую заяву. На пытанне журналістаў, як ідуць перамовы, ён адказаў, што «бакі ідуць да агульнай мэты». А 16.18 перамовы аднавіліся.