«ПСЖ» у серыі пенальці выбіў «Ліверпуль» з Лігі чэмпіёнаў
- 12.03.2025, 10:48
- 2,134

Барацьбу за трафей спыніла найлепшая каманда пасля вынікаў агульнага этапу.
Французскі «ПСЖ» стаў чвэрцьфіналістам Лігі чэмпіёнаў: чэмпіён Лігі 1 у серыі пенальці быў мацнейшым за ангельскі «Ліверпуль», піша betnews.by.
Ліверпуль - ПСЖ - 0:1 (пенальці - 1:4) (Дэмбеле, 12).
Першы матч - 1:0.
Тыдзень таму «ПСЖ», маючы бясспрэчную перавагу, пацярпеў хатнюю паразу. Аднак задачу адыграць адзін гол выканаў даволі рана: Усман Дэмбеле забіў свой 29-ы мяч у сезоне.
У астатні час і на працягу двух дадатковых таймаў па 15 хвілін гледачы галоў не ўбачылі. У выніку спаборнікаў разважыла серыя пенальці, дзе больш удачлівымі былі госці.
Гульцы «ПСЖ» рэалізавалі ўсе 4 удары. Гэта зрабілі Вітыння, Гансалу Рамуш, Дэмбеле і Дэзірэ Дуэ. У «Ліверпуля» дакладны быў толькі Махамед Салах, Дарвіна Нуньеса і Керціса Джонса падолеў Джанлуіджы Донарума.
Такім чынам, барацьбу за трафей Лігі чэмпіёнаў спыніла найлепшая каманда пасля вынікаў агульнага этапу. «Ліверпуль» пачаў яго з 7 перамог запар.