12 сакавiка 2025, Серада, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп расказаў, што будзе, калі Расея не пагодзіцца на спыненне агню

38
Трамп расказаў, што будзе, калі Расея не пагодзіцца на спыненне агню
Дональд Трамп
Фота: Getty Images

Многія з РФ будуць забітыя.

Калі краіна-агрэсарка РФ не пагодзіцца на 30-дзённы рэжым спынення агню, вайна будзе працягвацца. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на брыфінгу ў Белым доме 11 сакавіка па выніках амерыкана-ўкраінскіх перамоў у Савудаўскай Арабіі. Брыфінг трансляваў Fox News.

Амерыканскі прэзідэнт спадзяецца, што Масква, як і Кіеў, пагодзіцца на спыненне агню, у адваротным выпадку ЗША і надалей будуць надаваць вайсковую дапамогу Украіне.

«Калі мы зможам прымусіць Расею гэта зрабіць, гэта будзе цудоўна. Калі мы не зможам, тады мы будзем проста працягваць і шмат хто будзе забіты», – сказаў Трамп.

Таксама ён анансаваў размову з расейскім нелегітымным прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

11 сакавіка ў Джыдзе (Савудаўская Арабія) адбыліся перамовы Украіны і ЗША. Раней прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Украіны Георгій Ціхі паведаміў, што цэнтральнай тэмай іх сустрэчы будзе "шлях да міру".

Па выніках сустрэчы ЗША і Украіна зрабілі супольную заяву, у якой гаворыцца, што Вашынгтон неадкладна аднаўляе вайсковую дапамогу Украіне і абмен выведвальнай інфармацыяй. Акрамя таго, ЗША прапанавалі ўкраінскай дэлегацыі часовы рэжым спынення агню ва Украіне тэрмінам 30 дзён з магчымасцю пралангацыі з узаемнай згоды бакоў. Кіеў на гэта пагадзіўся, наступны крок - за Масквой, гаварыць з якой абавязаліся Злучаныя Штаты. Дарадца Трампа ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Майк Уолтц распавёў, што будзе размаўляць з расейскай стараной “найбліжэйшымі днямі”.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках