12 сакавiка 2025, Серада, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль упершыню адрэагаваў на перамовы Украіны і ЗША ў Савудаўскай Арабіі

8
Крэмль упершыню адрэагаваў на перамовы Украіны і ЗША ў Савудаўскай Арабіі
Дзмітрый Пяскоў
Фота: Getty Images

Пяскоў агучыў гатоўнасць Пуціна да размовы з Трампам.

Расея вывучае заявы, якія былі зробленыя пасля вынікаў учорашняй сустрэчы дэлегацый Украіны і ЗША ў Савудаўскай Арабіі. Не выключаюцца перамовы дыктатара Уладзіміра Пуціна і кіраўніка Белага дома Дональда Трампа.

Пра гэта заявіў спікер дыктатара Расеі Дзмітры Пяскоў падчас брыфінгу, піша Meduza.

“Мы ўважліва вывучаем тыя заявы, якія зроблены пасля сустрэчы. Знаёмімся з тэкстам супольнай заявы, якая была прынятая ў Джыдзе. Мы зыходзім з таго, што дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё і памочнік унацыянальнай бяспецы Майкл Уолц праз розныя каналы ў гэтыя дні праінфармуюць нас аб дэталях праведзеных перамоў і дасягнутага паразумення”, - заявіў Пяскоў.

Са слоў прадстаўніка прэзідэнта Расеі, таксама не выключаецца, што можа ўзнікнуць пытанне тэлефоннай размовы на "вышэйшым узроўні". Калі ж адпаведнае запатрабаванне ўзнікне - яна будзе імгненна арганізаваная.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках