Ліндсі Грэм: Калі Расея адмовіцца ад замірэння, ЗША варта зладзіць ім пекла з санкцый
12- 12.03.2025, 19:28
- 5,436

Сенатар заявіў, што РФ павінна адчуць «пераважныя эканамічныя пакуты».
Злучаныя Штаты могуць увесці новыя санкцыі супраць РФ, калі Масква адмовіцца ад спынення агню, аб якім дамовіліся прадстаўнікі Вашынгтона і Кіева на сустрэчы ў Джыдзе, заявіў сенатар ад Паўднёвай Караліны, рэспубліканец Ліндсі Грэм.
«Я вельмі натхнёны, даведаўшыся, што Украіна прыняла прапанову ЗША аб 30-дзённым замірэнні. <…> Я спадзяюся, што Расея рушыць услед іх прыкладу. Калі Расея адмовіцца, нам варта зладзіць ім пекла з санкцый», - напісаў ён у сацсетцы X у сераду, 12 сакавіка.
Магчымыя захады ў выпадку адмовы РФ падпісаць пагадненне аб спыненні агню «закрануць не толькі Расею, але таксама будуць уключаць санкцыі і мыты для краін, якія набываюць расейскія тавары, уключаючы нафту, газ і ўран», указаў Грэм. «Даўно час, каб Расея адчула пераважныя эканамічныя пакуты як вынік яе бязлітаснага ўварвання ва Украіну», - указаў далей чалец Сената ЗША.
I am very encouraged to hear that Ukraine has agreed to the United States’ proposal for a 30-day ceasefire. Well done to the Trump Team.
— Lindsey Graham (@LindseyGrahamSC) March 11, 2025
I hope Russia will follow. If Russia refuses, we should sanction the hell out of them.
I will be introducing congressionally mandated… https://t.co/RmcSUs0mhT