Жыхар Слуцка прыйшоў у шпіталь з нажом
4- 12.03.2025, 21:21
- 3,928

Мужчына параніў сваю сяброўку і медсястру, пагражаў забойствам дзіцяці, забарыкадаваў дзверы.
Жыхар Слуцка пагражаў сваёй сяброўцы нажом і шпрыцам, а пасля параніў яе і прыставіў нож да горла дзіцяці жанчыны. Суд вынес яму прысуд за пагрозу забойствам, піша «Слуцкі край».
Летась у чэрвені 42-гадовы жыхар Слуцку прыйшоў у педыятрыю мясцовай лякарні, дзе ў палаце знаходзіліся ягоная сужыцелька з пяцігадовым сынам. Мужчына пасварыўся з сяброўкай на глебе рэўнасці.
Дзверы палаты ён заблакаваў мэбляй, а пасля «дэманстраваў нож і напоўнены вадкасцю шпрыц, якія знаходзіліся ў руках, выказваў пагрозы забойствам з выкарыстаннем гэтых прадметаў», расказалі ў пракуратуры.
Сяброўку ён не менш як два разы ўдарыў нажом у спіну. А яшчэ прыстаўляў нож да шыі дзіцяці, прадаўжаючы выказваць пагрозы. Апроч іншага, праз неасцярожнасць параніў руку медсястры. Яна спалохалася за жыццё дзіцяці і змагла прарвацца ў палату – паспрабавала адабраць нож.
Суд прызнаў яго вінаватым у пагрозе забойствам, калі меліся падставы баяцца яе ажыццяўлення. На падставе арт. 186 КК яму прызначылі паўтара гады калоніі агульнага рэжыму. Прысуд пачаў законнае дзеянне.