Украінскія артылерысты знішчылі расейскую пускавую ўстаноўку ЗРК С-400
4- 12.03.2025, 21:29
- 3,668

Відэафакт.
Байцы 43-й асобнай артылерыйскай брыгады імя гетмана Тараса Трасіла знішчылі расейскую пускавую ўстаноўку зенітна-ракетнага комплексу С-400.
Пра гэта паведамляюць у Facebook Сухапутныя войскі УСУ.
Як адзначаецца, варожую пускавую ўстаноўку ЗРК С-400 заўважылі ў пасадцы аэравыведнікі. Пасля чаго дачакаліся трапнага моманту і навялі субратоў на цэль коштам больш за мільярд даляраў. Усё закончылася дэтанацыяй устаноўкі.