Rheinmetall гатовы ўзброіць міратворцаў ва Украіне
2- 13.03.2025, 10:19
- 2,648

Нямецкі канцэрн можа прапанаваць больш за 2000 найменняў тэхнікі і зброі.
Нямецкі канцэрн Rheinmetall гатовы ўзброіць магчымую міратворчую місію ва Украіне.
Пра гэта ў каментары DW заявіў кіраўнік кампаніі Армін Папергэр.
“Пакуль гаворка ідзе пра тэарэтычныя магчымасці. Канкрэтныя размовы пакуль не вядуцца”, - сказаў ён.
Паводле ягоных слоў, Rheinmetall можа прапанаваць "больш за 2000 найменняў", але канкрэтныя лічбы магчымых паставак не назваў.
У якасці прыкладу Папергэр назваў пастаўкі нямецкай танкавай брыгады ў Літве, разгортванне якой павінна завяршыцца да 2027 года. Гаворка можа ісці "перш за ўсё аб танках і браняваных аўтамабілях".
Ён таксама згадаў вырабленыя кампаніяй сродкі РЭБ і выведвальныя дроны, якія могуць спатрэбіцца для кантролю, "калі будзе праведзеная лінія размежавання".
У сувязі з гэтым ён назваў і выведвальныя спадарожнікі, у якія Rheinmetall "цяпер інвестуе".