Мабільныя аператары Беларусі анансавалі змены
8- 13.03.2025, 11:24
- 12,092

Ёсць папярэджанне для кліентаў - важна зрабіць адно дзеянне, каб не застацца без сувязі.
У мабільных аператараў - чарговыя змены для кліентаў. Напрыклад, кампанія МТС увяла дадатковыя пакеты інтэрнэту для паездак у Расею. А аператар life:)
увядзе магчымасць штодзённа ўносіць аплату для кліентаў некаторых тарыфных планаў, піша «Зеркало».
У мабільнага аператара МТС з'явілася магчымасць набыць дадатковы пакет інтэрнэту для паездак у Расею. Так, 10 Гб трафіку на неабмежаванай хуткасці каштуе 35 рублёў, а 5 Гб - 25 рублёў. "Пры гэтым актываваць кожную з паслуг можна неабмежаваную колькасць разоў", – удакладняе кампанія.
Раней з 1 сакавіка мабільныя аператары А1, МТС і life:)
змянілі ўмовы роўмінгу ў Расеі. Новаўвядзенне прадугледжанае дамоўленасцямі Менска і Масквы. Абнаўленні закранулі тарыфы з інтэрнэт-трафікам, уваходнымі і выходнымі званкамі для беларускіх абанентаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі РФ.
МТС таксама прапануе новым кліентам зніжку на абаненцкую плату да 50% на 90 дзён на тарыфным плане “#Безлимитище” і лінейцы “#Супер”.
Кампанія life:)
з 25 сакавіка дазволіць штодзённа ўносіць аплату для кліентаў, якія карыстаюцца тарыфнымі планамі "Льготны", "Разумныя рэчы", "Стоа" і "Усё ўключана". “Цяпер гэтай магчымасцю карыстаюцца абаненты на іншых тарыфных планах - "Бясконцы", "Бясконцы Pro Max", "Безліміт Ультра", "Старт" і іншыя", - удакладняе мабільны аператар.
Таксама life:)
абвясціў, што з 31 сакавіка закончыць акцыю для абанентаў тарыфнага плана "Усё ўключана", яны будуць плаціць поўны кошт - 30,9 рублёў на месяц. "Рэкамендуем папоўніць рахунак на дастатковую суму, каб далей заставацца на сувязі", – раіць кампанія.
Раней з 27 лютага life:)
падвысіў тарыфы на некаторыя паслугі. Напрыклад, абаненцкая плата на тарыфе "Бясконцы" цяпер складае 18,9 рубля на месяц, "Бясконцы +" - 25,9 рубля, "Бясконцы Pro" - 30,9 рубля, "Бясконцы Pro Max" - 32,9 рубля.
Кампанія А1 з 17 сакавіка ўнясе карэктаванне на выклікі тэхнічных работнікаў да абанентаў. Так, будзе лічыцца дадатковай паслугай з аплатай паўторны выезд спецыяліста да кліента пасля першаснай наладкі і падключэння абсталявання для фіксаванай сувязі, калі яно не працуе з прычыны, якая не залежаць ад гэтай фірмы. Аб гэтым паведамілі ў кантакт-цэнтры кампаніі.