Прэм'ер Польшчы заклікаў прыняць Турцыю ў ЕЗ
14- 13.03.2025, 12:08
- 3,446

Туск адзначыў ролю Анкары ў дапамозе Украіне.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск выказаў падтрымку сяброўству Турцыі ў Еўрапейскім звязе падчас супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Раджэпам Тайіпам Эрдаганам у Анкары, паведамляе TRT.
“Мы спадзяемся, што працэс уступлення Турцыі ў Еўрапейскі звяз (ЕЗ) стане рэалістычным і адчувальным працэсам. Мы заўсёды падтрымлівалі Турцыю ў гэтых стасунках і будзем падтрымліваць”», - заявіў Туск.
Польскі прэм'ер падкрэсліў трываласць асноў супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферах абароны і эканомікі, адзначыўшы падабенства гістарычнага досведу абедзвюх краін у барацьбе за незалежнасць.
Туск заявіў аб гатоўнасці бакоў развіваць стасункі ў абароннай сферы і імкненні павялічыць аб'ём гандлю да 15 млрд даляраў. Асаблівая ўвага была нададзеная аднаўленню Украіны, што, паводле слоў прэм'ера, адкрывае новыя магчымасці як для польскіх, так і для турэцкіх кампаній.
Гаворачы аб важнасці даверу паміж дзвюма краінамі, Туск адзначыў, што вядома, што Турцыя і Польшча "імкнуцца да справядлівага міру" ва Украіне.