У Маскве Лукашэнку чакае пастка
17- Telegram-канал "Нік і Майк"
- 13.03.2025, 15:36
- 29,632

Вонкавая мішура не павінна адцягваць ад падзей.
У Лукашэнкі сёння цяжкі дзень. Вельмі магчыма, што ў Крэмль яго папрасілі для ўдзелу ў прэсавай канфэрэнцыі.
Роля і словы, якія адвялі Лукашэнку, яму наўрад ці спадабаюцца. Вострая рыторыка ў дачыненні да перамоў аб Украіне даб'юць імідж міратворцы і абнуляць шанцы на самастойныя гульні з ЗША.
Вырвацца з гэтай пасткі на расейскай тэрыторыі будзе не проста складана, але і небяспечна для жыцця.
Вонкавая мішура - аркестры і варты - не павінны пераключаць увагу ад падзей.
Telegram-канал "Нік і Майк"