13 сакавiка 2025, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўзялася за «Беларуськалій»

2
Украіна ўзялася за «Беларуськалій»

Пададзены пазоў супраць беларускага прадпрыемства.

Міністэрства юстыцыі Украіны падало ў суд пазоў аб выкарыстанні да прадпрыемства «Беларуськалій» абмежавальных захадаў, прадугледжаных законам «Аб санкцыях», паведамляе прэс-служба ведамства.

Да спагнання ў даход дзяржавы заяўленыя «актывы, якія належаць падсанкцыйнай асобе, а менавіта: карпаратыўныя правы, сродкі, чыгуначныя вагоны, калійныя ўгнаенні».

У паведамленні зазначаецца, што «Беларуськалій» з'яўляецца «вядучым дзяржаўным вытворцам калійных угнаенняў у Беларусі і адным з найбуйнейшых падаткааплатнікаў у бюджэт Рэспублікі Беларусь», якая «цалкам кантралюецца палітычнай верхавінай» у Менску, «у тым ліку непасрэдна самаабвешчаным прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам».

Заяўляецца, што прадпрыемства сваімі дзеяннямі «спрыяе вядзенню вайны супраць Украіны праз фінансава-гаспадарчыя ўзаемастасункі з прадпрыемствамі вайскова-прамысловага комплексу Расейскай Федэрацыі і акупацыйнымі адміністрацыямі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».

«Таксама ААТ «Беларуськалій» падавала транспарт для перавозкі і памяшканне для знаходжання ўкраінскіх дзяцей, вывезеных з часова акупаваных тэрыторый, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і ўдзельнічала ў арганізацыі і фінансаванні мерапрыемстваў, звязаных з падтрыманнем палітыкі дзяржавы-агрэсаркі ў непрызнанні права ўкраінскага народа на самаідэнтыфікацыю», - падкрэслівае Мінюст.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках