Чым французскія Mirage лепшыя за бамбавікі Су-24?
4- 13.03.2025, 14:03
- 7,984

Экспэрт назваў галоўныя перавагі.
Знішчальнікі Mirage 2000 з'яўляюцца далёка не новымі самалётамі і амаль аднагодкамі айчынных. Пра гэта расказаў авіяцыйны экспэрт Валерый Раманенка ў інтэрв'ю LB.ua.
Гэта таксама мадэрнізаваныя машыны, якія выпускалі з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Су-24 маюць складаныя элементы планера - паваротныя вузлы кансоляў, бо ў іх крыло зменнай геаметрыі. Большасць Су-24М у канцы 1990-х і ў нулявых прастойвалі на зямлі. Украіна крыху мадэрнізавала МіГ-29 і Су-27, больш-менш мадэрнізавала Су-25, але да абнаўлення Су-24М не дайшла. Затое ў Mirage стала ўдасканальвалі бартавое абсталяванне», - растлумачыў ён.
Са слоў экспэрта, зараз ніхто не цікавіцца хуткасцю і столлю самалёта, паколькі зараз галоўнае - гэта радар, узбраенне і бартавы комплекс абароны.
“Радар Mirage бачыць на 130 кіламетраў на вышыні. Па цэлях на малой вышыні далёкасць падае да 35-37 кіламетраў, бо прамень адбіваецца ад зямлі, засвечваючы экран. Самалёт здольны адсочваць восем цэляў і наводзіць ракеты на чатыры з іх. На ўзбраенні мае ракеты сярэдняй і малой далёкасці. Але на малую далёкасць ніхто ўжо не набліжаецца. Гэтая сабачая бойка адышла ў мінулае. Цяпер знішчэнне самалёта загарызонтнае, дзесьці за 40 і больш кіламетраў”, - падкрэсліў Раманенка.
Спецыяліст дадаў, што расейскія самалёты, узброеныя ракетамі Р-37М, Р-37 і Р-33, збівалі ўкраінскія нават з адлегласці 200-250 км.
Новыя французскія знішчальнікі Rafale ужо маюць ракету Meteor, якая таксама здольная ляцець на 200 кіламетраў. Аднак гэтую ракету на Mirage ніхто адаптаваць не будзе, таму што няма сэнсу - радар бачыць толькі на 120-130 кіламетраў», - падсумаваў авіяэкспэрт.