На заўтра ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
- 13.03.2025, 14:28
- 6,258

Вясна пастаўленая на паўзу.
На пятніцу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі парталу Смартпрэс у Белгідрамеце.
"У пятніцу ўночы і раніцай у многіх раёнах, удзень па ўсходняй палове чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15-20 м/с", - гаворыцца ў паведамленні.
Днём пахаладае, дадалі сіноптыкі.
Адзначаецца, што гэты прагноз, актуальны для Менска і сталічнага рэгіёну.