13 сакавiка 2025, Чацвер, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі дэпутат: Лукашэнка - гэта Пуцін

4
Украінскі дэпутат: Лукашэнка - гэта Пуцін

Эканамічны ціск на беларускі рэжым павінен быць максімальным.

Кіеў павінен стаць “цэнтрам барацьбы за свабодную Беларусь, таксама як Варшава і Вільня”. Аб гэтым піша ў "Фэйсбуку" украінскі дэпутат Ігар Гузь.

На ягоную думку, для гэтага Украіне трэба "на афіцыйным узроўні прызнаць, што Беларусь сёння з'яўляецца акупаванай Расеяй тэрыторыяй".

“Лукашэнка - гэта Пуцін. Няма ніякай розніцы паміж гэтымі двума дыктатарамі”, - мяркуе Гузь. Дэпутат таксама адзначыў неабходнасць не дапусціць якіх-небудзь паслабленняў у санкцыях супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Эканамічны ціск, перакананы ён, павінен быць "максімальным, каб не даць Менску ніякай прасторы для манеўраў".

Гузь заклікаў падтрымаць беларускіх добраахвотнікаў і прапанаваў стварыць на базе палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) "асобнае нацыянальнае падраздзяленне" ва Узброеных сілах Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках