Яйкі ў ЗША падаражэлі амаль утрая
40- 13.03.2025, 15:02
- 11,764

Новы рэкорд.
У ЗША кошты на яйкі ў крамах у лютым дасягнулі новага рэкорду - $5,90 за тузін. Папярэдні рэкорд меў месца ў студзені - $4,95 за тузін. Аб гэтым піша Associated Press.
Прычынай анамальна высокага кошту яек у ЗША ў 2025 годзе стаў птушыны грып, які прымусіў фермераў знішчыць больш за 166 мільёнаў птушак, пераважна курэй-нясушак. Толькі з пачатку года было знішчана больш за 30 мільёнаў нясушак. Да ўспышкі птушынага грыпу цана на яйкі дзесяцігоддзямі трымалася ніжэй за $2 за тузін.
Выданне адзначае, што да нядаўняга часу ЗША былі на чацвёртым месцы ў свеце ў вытворчасці яек (пасля Кітая, Індыі і Інданезіі). У 2023 годзе ў краіне выраблялі больш за 110 млрд. яек на год. Традыцыйна колькасць курэй-нясушак у Штатах складае 310-320 млн галоў.