13 сакавiка 2025, Чацвер, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін выступіў супраць ідэі спынення агню ва Украіне на 30 дзён

37
Пуцін выступіў супраць ідэі спынення агню ва Украіне на 30 дзён

Дыктатар РФ выставіў шэраг умоў.

Дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што не гатовы спыніць баявыя дзеянні на 30 дзён. Кіраўнік РФ нібыта хоча «доўгатэрміновага міру». Аб гэтым ён заявіў падчас супольнай прэс-канферэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Мы згодныя з прапановай спыніць баявыя дзеянні. Але зыходзім з таго, што гэтае спыненне павінна прывесці да доўгатэрміновага міру і ліквідаваць першапрычыны крызісу», - сказаў Пуцін у адказе на пытанне, як ён ацэньвае прапанову ЗША аб спыненні агню.

З яго слоў, для ўкраінскага боку было б добра дабіцца замірэння на 30 дзён. «І мы за [замірэнне], але ёсць нюансы, - дадаў Пуцін. - Што мы будзем рабіць з адрэзкам уклінення [УСУ] у Курскай вобласці? Што будзе з тымі [жаўнерамі УСУ], хто застаўся ў Курскай вобласці? Мы іх проста выпусцім, ці што? Як будзе складацца сітуацыя на лініі судакранання - 2000 кіламетраў, мы амаль усюды надыходзім. Хто вызначыць, дзе і хто парушыў магчымае спыненне агню? У гэтыя 30 дзён Украіне працягнуць пастаўляць зброю, ці захаваецца прымусовая мабілізацыя? Як будуць разглядаць пытанні верыфікацыі, як нам гарантуюць, што нічога такога не будзе?

Усе гэтыя пытанні, мяркуе Пуцін, патрабуюць абмеркавання, у тым ліку, магчыма, з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. «Сама па сабе ідэя правільная, і мы безумоўна яе падтрымліваем, але ёсць пытанні, якія нам трэба абмеркаваць», - дадаў ён.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках