14 сакавiка 2025, Пятніца, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя найлепшыя санкцыі супраць РФ

Самыя найлепшыя санкцыі супраць РФ
Тарас Загородний

Добрай развязкі для расейцаў не застанецца.

ЕЗ пашырыў санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі, а ў ЗША пакуль ёсць ілюзіі, што Расею можна выратаваць (хаця Пуцін ратавацца не хоча).

На фоне гэтага Злучаныя Штаты канфліктуюць з Еўропай, якая ім крытычна патрэбная, каб перамагчы ў гандлёвай вайне з Кітаем, амерыканскія вытворцы зброі пачынаюць губляць кантракты.... «Фокусы» з «адключэннем» украінскіх F-16, калі блакаванне амерыканскай дапамогі Украіне магло фактычна заблакаваць абнаўленне праграмнага забеспячэння кантэйнера РЭБ AN/ALQ-131, прымусілі Еўропу задумацца, ці варта ёй набываць амерыканскую зброю, патрэбную для абароны ад Расеі. Напрыклад, Партугалія ўжо адмаўляецца набываць амерыканскія самалёты. Адзін борт F-35 каштуе 125 мільёнаў, а амерыканцы могуць у кожны момант яго выключыць

Таму амерыканцы ўжо пачынаюць лічыць грошы і разумець, што выратавальнае кола для Расеі - гэта, у першую чаргу, аб праблемах для ЗША. Гэта значыць, да Злучаных Штатаў патроху будзе даходзіць, што трэба з гэтым заканчваць, бо Расея ім фактычна нічога даць не можа. Затое Еўропа для ЗША - найболей платаздольная аўдыторыя. І сустрэча ў Савудаўскай Арабіі ўкраінскай і амерыканскай дэлегацый, а таксама неадкладнае аднаўленне дапамогі Украіне пасля гэтага толькі даводзіць гэты факт.

Дарэчы, нам трэба весці перамовы не толькі з урадам ЗША, але і з вытворцамі амерыканскай зброі. Павінны ісці непасрэдна да іх і казаць, што гатовыя ратаваць іх кантракты, у тым ліку еўрапейскія. А як на гэта заахвоціць Белы дом - не зусім наша праблема, маўляў, вы маеце доступ да новай адміністрацыі, маеце кантакты і ўплыў, вось і развязвайце гэтую праблему...

Ці будуць дзейсныя амерыканскія нафтавыя санкцыі супраць Расеі, улічваючы, што яна абыходзіла іх (асабліва ў дачыненні да нафты) з 2022 года? Тут варта звярнуць увагу на тое, што парушэнне санкцыйнага рэжыму было магчымым, бо для гэтага былі шчыліны. За Байдэнам дзейнічаў «зялёны пераход» (комплексны працэс, які ўключае змены ў энэргетычнай, транспартнай і іншых галінах эканомікі), таму амерыканцы пакідалі шчыліну для расейцаў, каб тыя маглі працягнуць гандляваць нафтапрадуктамі (а прыбыткі толькі ўзмацнялі расейскі ВПК). Але палітыка Трампа вельмі моцна адрозніваецца ад палітыкі Байдэна. Трампу не патрэбная расейская нафта. Таму такія санкцыі могуць быць вельмі балючымі. Бо нават для краін ЕЗ будуць праблемы ў выпадку набыцця расейскіх нафтапрадуктаў.

Яшчэ адзін дрэнны трэнд для РФ - гэта падзенне коштаў нафты. Трамп перазапускае амерыканскую эканоміку, правакуе сусветны крызіс. А сусветны крызіс аўтаматычна вядзе да падзення коштаў нафты.

І не варта забываць, што санкцыі - не адзіная прылада ўздзеяння на Расею. Найбольш дзейсная санкцыя - гэта ўдары па тэрыторыі РФ. Пасля паспяховых траплянняў УСУ па аб'ектах расейскай нафтагазавай інфраструктуры, расейскі экспарт нафтапрадуктаў скараціўся на 13%.

Усё гэта ў комплексе - нашы ўдары па Расеі, скарачэнне шчылін для абыходу нафтавых санкцый і перадача Украіне дастатковай колькасці зброі - будзе ўплываць на РФ. У выпадку рэалізацыі такога сцэнару, добрай развязкі для расейцаў не застанецца. І давядзецца не толькі садзіцца за стол перамоў, але і абмяркоўваць не капітуляцыю Украіны, а зусім іншыя пытанні, напрыклад, калі выводзіць свае войскі з нашых тэрыторый. А наколькі гэта ўсё рэалістычна? Пытанне толькі ў тым, калі канчаткова прачнуцца ЗША.

Тарас Загародні, УНІАН

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках