ЕЗ узгадніў увядзенне мытаў на азотныя ўгнаенні з Беларусі і Расеі
2- 14.03.2025, 18:32
- 2,854

Цяпер пастанову павінен падтрымаць Еўрапарламент.
Еўразвяз узгадніў увядзенне мытаў на ўгнаенні з Беларусі і Расеі.
Прадстаўнікі 27 краін ЕЗ 14 сакавіка большасцю галасоў падтрымалі прапанову Еўракамісіі аб увядзенні мытаў на азотныя ўгнаенні і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю.
Цяпер гэтую пастанову павінен разгледзець Еўрапарламент. Калі яна атрымае там падтрымку, мыты будуць уведзеныя з 1 ліпеня 2025 года.
Як адзначае DW, раней лабісцкае аб'яднанне фермераў Copa-Cogeca раскрытыкавала пастанову еўрапейскіх чыноўнікаў аб увядзенні мытаў на ўсе ўгнаенні з РБ і РФ. На думку аб'яднання, такі захад можа прычыніць сур'ёзную эканамічную шкоду сельскай гаспадарцы. Лабісты прапаноўвалі абмежавацца мытамі толькі на азотныя ўгнаенні. Таксама яны агучвалі прапанову скасаваць увазныя мыты на ўгнаенні з іншых краін за межамі ЕЗ.