УСУ падрэзалі плацдарм расейцаў на Харкаўшчыне
4- 14.03.2025, 20:12
- 7,230

Паспяховую аперацыю здзейснілі ў раёне ракі Аскол.
Сілы абароны Украіны дабіліся лакальных поспехаў на ўсходзе Харкаўшчыны ў раёне Двурэчнай, выбіўшы захопнікаў ВС РФ з населенага пункта Фігалёўка, зменшыўшы такім чынам расейскі плацдарм, сфармаваны на правым беразе ракі Аскол, паведамляюць назіральнікі ўкраінскага праекта DeepState ў сваім тэлеграм-канале.
“Украінскія вайскоўцы адкінулі суперніка з Фігалёўкі”, - пішуць аналітыкі.

Варта нагадаць, што сяло Фігалоўка (Фігалёўка, на старых картах - Фагалёўка) знаходзіцца на поўнач ад Двурэчнай, на левым беразе ракі Верхняя Двурэчная. Яно было захоплена расейскімі вайскоўцамі ўзімку 2025-га года.
Таксама вядома, што ВС РФ наступалі на Фігалёўку з Навамлынска, дзе змаглі сфармаваць плацдарм, пераправіўшыся цераз раку Аскол на чоўнах.