15 сакавiка 2025, Субота, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубіа: ЗША і ЕЗ павінны быць прыцягнуты да абмеркавання гарантый бяспекі для Украіны

9
Рубіа: ЗША і ЕЗ павінны быць прыцягнуты да абмеркавання гарантый бяспекі для Украіны
МАРКА РУБІА

Дзяржсакратар ЗША перасцярог ад "забягання наперад".

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа папрасіў дакладна размяжоўваць спыненне агню ва Украіне ад канчатковага мірнага пагаднення. Ён адзначыў, што на мірных перамовах важна вырашыць пытанне гарантый бяспекі для Украіны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на The Guardian.

Рубіа адзначыў, што на канчатковых мірных перамовах трэба будзе абмеркаваць пытанне гарантый бяспекі для Украіны, прызнаўшы, што "кожная краіна свету мае права на бяспеку, на самаабарону, на абарону сваёй тэрыторыі".

Паводле яго слоў, да мірных перамоў павінны быць прыцягнуты не толькі ЗША, але і ЕЗ, які "ўвёў значныя санкцыі" супраць Расеі.

У той жа час ён перасцярог ад "забягання наперад", паколькі першы этап - гэта часовае спыненне баявых дзеянняў, каб стварыць прастору для перамоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках