Расея ў імгле
9- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 15.03.2025, 13:19
- 17,196

Масква пацярпела паразу, сусветным амбіцыям канец.
Як ні закончыліся б перамовы аб спыненні агню і (зазіраючы далёка) якой ні была б мірная дамова Расеі і Украіны, усё гэта не зменіць галоўнага – стратэгічнай паразы, краху курсу для РФ, які быў прыняты чвэрць стагоддзя таму з прыходам да ўлады Пуціна і ягонай групы.
Простае пытанне – ці ўвайшла Расея паводле вынікаў мінулай чвэрці стагоддзя ў лік сусветных лідараў хоць у чым-небудзь? Якія галіны эканомікі сталі перадавымі, паказваюць іншым прыклад? Ці стала Расея перадавой дзяржавай у тэхналагічным сэнсе? Ёсць у свеце хоць адна краіна, якая хацела б яе пераймаць?
Адказ на гэтыя пытанні відавочны. Вынік пуцінскай чвэрці стагоддзя – адкат нашай краіны ад сусветных лідараў – ЗША, Кітая, Еўропы. Гэта значыць, у сутнасці – замацаванне на перыферыі свету. З вялізнай тэрыторыяй, ядзернай зброяй, скарачэннем насельніцтвам. І поўнай адсутнасцю перспектываў.
Тлумачачы 24 лютага (а раней 2014 год), часцей за ўсё бачаць прычыну ў Пуціну і ягоным сэрвільным і дзівацкім асяроддзі. Але для гэтага ёсць фундаментальная прычына – сістэма прыйшла ў тупік, у яе нічога не атрымалася. Яна пастанавіла замазаць гэтую паразу, ублытаўшы краіну ў вір авантураў – украінскай, сірыйскай, афрыканскай.
Вядома, 2014 год і 24 лютага маглі не здарыцца, не было неўнікнёнасці. Але тупік быў відавочны і трагічныя падзеі, якія мы назіраем за апошнія 10 гадоў з'явіліся прызнаннем паразы ў рэфармаванні Расеі. Усё гэта было Расеі не патрэбнае, і на справе ў вялізнай ступені ўскладніла задачу стаць сучаснай краінай.
Якімі радаснымі паведамленнямі ні залівала б мазгі грамадзянаў прапаганда, ёсць простая ісціна – Расея пацярпела паразу, сусветным амбіцыям канец. Імгла над краінай.
Тэлеграм-канал «СерпомПо»