Навошта дадаваць у каву аліўкавы алей?
10- 15.03.2025, 15:49
- 7,358

Ідэю падказаў звычай жыхароў Сардзініі.
Свежая завараная кава дорыць бадзёрасць з самай раніцы. Мы часта дадаем у яе малако, вяршкі, цукар ці нават спецыі, але мала хто здагадваецца пра асаблівы інгрэдыент, што спрыяе зніжэнню ўзроўню цукру ў крыві.
Гаворка ідзе пра аліўкавы алей, паведамляе выданне zywienie.medonet .
Алеата – гэта кава з аліўкавым алеем, якую стварыў і папулярызаваў Говард Шульц, заснавальнік сеткі Starbucks. Ідэю падказаў звычай сардзінцаў дадаваць аліўкавы алей у ежу, і Шульц надумаў паспрабаваць гэты інгрэдыент у каву.
Так узнік унікальны, насычаны смак алеата.
Аліўкавы алей з'яўляецца крыніцай антыаксідантаў, якія дапамагаюць пазбаўляцца ад вольных радыкалаў у арганізме. Вітамін А падтрымлівае зрок, а вітамін Е спрыяе зніжэнню ўзроўню шкоднага халестэрыну, што прадухіляе фармаванне атэрасклератычных бляшак.
Аліўкавы алей таксама можа зменшыць рызыку развіцця пэўных тыпаў раку. Ён станоўча ўплывае на стрававальную сістэму, напрыклад дапамагае ўнікнуць запораў. Акрамя таго, гэты інгрэдыент абараняе страўнік ад кіслотаў, памяншаючы раздражненне.
Кава з аліўкавым алеем асабліва карысная для тых, хто адчувае цяжкасці з кантролем узроўню цукру ў крыві. Фенолы ў аліўкавым алеі дапамагаюць рэгуляваць метабалізм глюкозы, паляпшаючы адчувальнасць і эфектыўнасць інсуліну. Даследаванні даказалі, што даданне гэтага інгрэдыенту ў штодзённы рацыён можа знізіць рызыку дыябету 2 тыпу на 13%.
Заварыце каву на свой густ, потым дадайце чайную лыжку аліўкавага алею. Для дасягнення найлепшага эфекту можна старанна перамяшаць, каб усё злучылася.
Смак алеата мае асаблівасці ў параўнанні з класічнай кавы, таму для гармоніі можна дадаць спецыі, напрыклад цынамон, кардамон або ваніль. Такі напой будзе не толькі смачным і духмяным, але і карысным!