Прэм'ер Польшчы адрэагаваў на выхад у фінал турніру ў Індыян-Уэлсе Сабаленкі
8- 15.03.2025, 16:58
- 7,774

Полька Іга Свёнтэк не здолела прабіцца ў фінальную стадыю.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падзяліўся думкамі аб выхадзе ў фінал турніру WTA 1000 у Індыян-Уэлсе "нейтральных" тэнісістак Арыны Сабаленкі з Беларусі і Міры Андрэевай з РФ.
«Расея і Беларусь падолелі Польшчу і ЗША на шляху да фіналу ў Індыян-Уэлсе - мне гэта не падабаецца. Здагадайцеся, чаму. Але ўрэшце, гэта ўсяго толькі тэніс, ці не так?», - напісаў Туск у X.
Нагадаем, што нават пасля пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны жаночыя і мужчынскія тэнісныя асацыяцыі дазваляюць спартоўцам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах.
Нядаўна ў паўфінале «нейтральная» тэнісістка з расейскім пашпартам Андрэева падолела польку Ігу Свёнтак (WTA № 2). А «нейтральная» Сабаленка падолела Мэдысан Кіз (№ 5 WTA).