У Кітаі знішчальнік пацярпеў катастрофу падчас вучэнняў
6- 15.03.2025, 17:11
- 6,864

Самалёт амаль вертыкальна ўвайшоў у зямлю і ўзарваўся.
Знішчальнік Народна-вызваленчага войска Кітая (НВАК) пацярпеў катастрофу падчас вучэнняў у правінцыі Хайнань, паведамляе выданне The Epoch Times са спасылкай на заяву вайсковага камандавання ў сацсетцы WeChat.
Пілот знішчальніка паспеў катапультавацца з парашутам. Знішчальнік амаль вертыкальна ўвайшоў у зямлю і ўзарваўся.

Паўднёвая зона баявога камандавання войска пачала расследаванне інцыдэнту і ліквідацыю наступстваў аварыі. НВАК не раскрыла мадэль самалёта.
Паводле апублікаваных у сацсетках відэа, знішчальнік, які разбіўся, – гэта альбо двухматорны Shenyang J-15, альбо Shenyang J-11, піша The Epoch Times.
Выданне адзначае, што войска Кітая рэдка аб'яўляе аб аварыях сваіх знішчальнікаў.