16 сакавiка 2025, Нядзеля, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўжо ўдарыла па Расеі новым «Доўгім Нептунам»: названая цэль

19
Украіна ўжо ўдарыла па Расеі новым «Доўгім Нептунам»: названая цэль

У Forbes раскрылі дэталі паспяховага нападу.

Украіна мае новую крылатую ракету «Доўгі Нептун» з далёкасцю 1000 км і ўжо ўжыла яе супраць Расіі, піша Forbes.

«Мы маем выдатныя вынікі», - заявіў у суботу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. «Доўгі Нептун» быў выпрабаваны і паспяхова выкарыстаны ў баявых дзеяннях. Новая ўкраінская ракета, дакладны ўдар. Радыус дзеяння - тысяча кіламетраў».

«Доўгі Нептун» з'яўляецца падоўжанай версіяй украінскай супрацькарабельнай крылатай ракеты «Нептун», даўжыня якой складае 5 м – зброі, якая патапіў флагман Чарнаморскага флоту Расеі «Масква» ў красавіку 2022 года.

«Доўгі Нептун» змяшчае больш паліва, чым стандартны «Нептун». Яго распрацоўвалі гадамі. Калі Зяленскі нядаўна паабяцаў, што Украіна зробіць 100 000 боепрыпасаў вялікай далёкасці да 2025 года, ён часткова меў на ўвазе «Доўгі Нептун», а таксама шматлікія дальнабойныя выбуховыя беспілотнікі, якія могуць пераадольваць больш за 1600 км, каб знішчаць цэлі ў глыбіні Расеі.

Глыбокія ўдары

Паспяховае ўжыванне «Доўгага Нептуна», пра які згадваў Зяленскі, імаверна, было выкарыстанае 14 сакавіка па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Туапсэ, Расея, прыкладна ў 480 км ад лініі фронту ва Украіне. Гэты напад на Туапсэ стаў толькі апошнім у серыі ўкраінскіх удараў па расейскіх нафтавых аб'ектах, якія летась знізілі здабычу на 10%.

«Доўгі Нептун» з'яўляецца важнай зброяй. Знішчаючы мацней, чым ударныя беспілотнікі, некаторыя з якіх з'яўляюцца мадыфікаванымі спартовымі самалётамі, новая ракета дапамагае Украіне паменшыць залежнасць ад Злучаных Штатаў і Еўропы ў вытворчасці найлепшых боепрыпасаў для глыбокіх удараў. ЗША пад кіраўніцтвам прэзідэнта Дональда Трампа з'яўляюцца ў найлепшым выпадку ненадзейным хаўруснікам. А Еўропе бракуе магутнасцей для вытворчасці неабходнай колькасці сучасных крылатых ракет для Украіны.

Іншыя боепрыпасы ўкраінскай вытворчасці таксама набліжаюцца да фронту, у тым ліку планавальныя бомбы паветранага базавання і балістычныя ракеты наземнага базавання. Нягледзячы на тое, што Трамп спадзяецца, што Украіна пагодзіцца на магчымае спыненне агню пры пасярэдніцтве ЗША, што выгадна Расеі, урад Зяленскага рыхтуецца да таго, што вайна будзе працягвацца - і да магчымага далейшага абвастрэння.

Нагадаем, 15 сакавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што новая ўкраінская ракета «Доўгі Нептун» прайшла выпрабаванні і паспяховае баявое выкарыстанне.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках