16 сакавiка 2025, Нядзеля, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змяніліся правілы адсочвання аўто без тэхагляду

37
У Беларусі змяніліся правілы адсочвання аўто без тэхагляду

«Лісты шчасця» пойдуць масавай плынню.

Тысячы відэакамер, усталяваных ва ўсёй Беларусі для назірання за дарогамі, вуліцамі і дварамі, з 12 сакавіка «навучыліся» выяўляць у аўтаматычным рэжыме аўтамабілі без пройдзенага тэхагляду. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Гарадзенскай вобласці, піша Smartpress.by.

«Усе камеры кантролю хуткасці, а таксама камеры маніторынгу ва ўсёй Беларусі цяпер паралельна правяраюць дзяржтэхагляд аўтамабіля і, калі яго няма, робяць аўтаматычнае фота парушэння, а следам вам прыляціць «ліст шчасця» са штрафам», — гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўтаінспекцыі Гарадзенскай вобласці.

Пры першым такім парушэнні прадугледжанае папярэджанне. У выпадку, калі яно не будзе выпраўленае, уладальніка аўтамабіля аштрафуюць на 0,5 базавай адзінкі (21 рубель). За паўторнае парушэнне цягам года штраф вырасце да дзвюх базавых (да 84 рублёў).

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках