«Гэта не справа Расеі»: Макрон рэзка адказаў Крамлю
26- 16.03.2025, 14:00
- 28,510

Размова ішла аб адпраўцы французскіх вайскоўцаў ва Украіну.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон мяркуе, што РФ не мае права голасу ў пытанні прысутнасці еўрапейскіх войск ва Украіне.
Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю газеце Le Parisien.
«Украіна з'яўляецца суверэннай дзяржавай, і калі яна просіць хаўрусніцкія войскі знаходзіцца на яе тэрыторыі, то гэта не справа Расеі - прымаць іх ці не», - сказаў французскі лідар.
Што да мірнага плана Вялікай Брытаніі і Францыі, які амаль скончаны, Макрон растлумачыў, што мэта не ў тым, каб стварыць масавыя вайсковыя сілы, бо самае вялікае войска ў Еўропе - гэта ўкраінскае войска.
«Гаворка ідзе аб размяшчэнні па некалькі тысяч чалавек ад кожнай краіны ў ключавых пунктах для правядзення трэніровачных праграм і дэманстрацыі нашай падтрымкі ў доўгатэрміновай перспектыве», - распавёў кіраўнік Францыі.