Раман «Пралятаючы над гняздом зязюлі» зараз можна паслухаць на беларускай мове
- 16.03.2025, 11:40
- 1,334

Агучванне кнігі адметнае тым, што перакладчык сам прачытаў свой тэкст.
Выдавецтва «Белорусские аудиокниги» выпусціла аўдыёверсію рамана «Пралятаючы над гняздом зязюлі» Кена Кізі., паведамляе «Будзьма». Раней кніга ў перакладзе Аляксея Знаткевіча. выйшла ў 2017 годзе ў межах кампаніі ад кніжнай серыі «Амерыканка». Агучванне кнігі адметнае тым, што перакладчык сам прачытаў свой тэкст.
Рэдактарам аўдыёверсіі выступіў Сяргей Шупа. У аўдыёрэлізе анансаванае другое папяровае выданне кнігі выдавецтвам «Янушкевіч». Плануецца таксама электронная версія кнігі.
Сюжэт кнігі, напісанай у 1962 годзе, зараз здаецца змрочным папярэджаннем аб наступствах няволі і дыктатуры. У сваім першым рамане Кен Кізі стварыў драпежны і жывы свет, у якім цяжка ўбачыць мяжу паміж нармальнасцю і вар'яцтвам, свабодай і адказнасцю за тых, хто ў цябе паверыў.