16 сакавiка 2025, Нядзеля, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - сярод еўрапейскіх краін, дзе хутчэй за ўсё мяняецца клімат

14
Беларусь - сярод еўрапейскіх краін, дзе хутчэй за ўсё мяняецца клімат

Пацяпленне паветра ідзе з рэкорднай хуткасцю.

Тэмпература паветра ў Еўропе расце ўдвая хутчэй, чым у іншых кутках Зямлі. Пры гэтым у некаторых еўрапейскіх краінах адбываюцца вельмі рэзкія змены клімату. Сярод іх - Беларусь, паведамляе «Белсат».

Паводле звестак ААН, у дзясяці краінах Еўропы ў 2023 годзе было зафіксавана павышэнне тэмпературы паветра больш як на 2,5°C у параўнанні з базавым узроўнем 1951 - 1980 гадоў.

Але такім цёплым выявіўся не толькі 2023 год. Паводле звестак Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, апошнія 9 гадоў, пачынаючы з 2015 года, вызначыліся самымі цёплымі за ўсю гісторыю назіранняў. Абмежаванне росту 1,5°C, вызначанае Парыжскім пагадненнем, было перавышанае ва ўсіх рэгіёнах у 2023 годзе, за выключэннем Акіяніі, дзе было зафіксавана павышэнне на 0,9°C.

Сярод 198 краін і 39 тэрыторый самы высокі ў свеце рост тэмпературы - на 3,6°C - быў зафіксаваны на Шпіцбергене і Ян-Маене ў Нарвегіі.

У спіс рэгіёнаў з найбольш хуткім пацяпленнем уваходзяць краіны Усходняй Еўропы і Балтыі: Беларусь (2,29°С), Расея (2,27°С), Эстонія (2,26°С), Латвія (2,24°С), Літва (2,24°C) – усе яны дэманструюць значны рост.

Таксама хутка цяплее ў Цэнтральнай і Заходняй Еўропе: у Польшчы - на 2,15°C, у Швэйцарыі - на 2,16°C. У Бельгіі і Нідэрландах зафіксаванае павышэнне сярэдняй тэмпературы больш чым на 2°C у параўнанні з узроўнем 1951 - 1980 гадоў.

Найбольшы гадавы прырост тэмпературы ў Еўразвязе быў зарэгістраваны ў Румыніі і Славеніі - на 2,62°C.

У топ-30 краін з самым хуткім пацяпленнем увайшлі Францыя (+2,59°С), Гішпанія (+2,57°С), Расея (+2,53°С), Нямеччына (+2,44°С). Толькі тры не еўрапейскія краіны трапілі ў гэтую трыццатку: Казахстан (+2,58°С), Марока (+2,56°С), Туніс (+2,4°С).

У Паўднёвай Еўропе і Міжземнаморскім рэгіёне пацяпленне ідзе крыху павольней: Італія - +1,81°C, Гішпанія - +1,78°C, Партугалія - +1,65°C, Турцыя - +1,59°C, Грэцыя - +1,29°C.

Гэтыя лічбы гавораць, што Еўропа цяплее нашмат хутчэй, чым большасць іншых рэгіёнаў свету. Спецыялісты ААН тлумачаць гэта тым, што Еўропа мае самую вялікую плошчу сушы ў паўночных шыротах.

Выключэннем у Еўропе сталі Ісландыя і Фарэрскія астравы, дзе ў 2023 годзе тэмпература вырасла не больш, чым на 0,65°C. Нязначна пацяплела ў Нарвегіі і Швэцыі - на 1,2°C і 1,5°C адпаведна. Гэта тлумачыцца блізкасцю да гэтых краін Атлантычнага акіяна.

На меркаванне экспертаў, на такі хуткі рост тэмпературы ў Еўропе маглі паўплываць некалькі фактараў. Сярод іх сама асаблівасць пацяплення - чым бліжэй да полюсаў Зямлі, тым хутчэй награваецца паветра, на экватары хуткасць не такая вялікая. Таксама маглі прывесці да скарачэння выкарыстання аэразоляў у Еўропе, што раней выклікалі смог, які часткова блакаваў доступ сонечных прамянёў да Зямлі, і раставанне арктычных ільдоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках