Расейскія вайсковыя блогеры злавілі Уладзіміра Пуціна на чарговай хлусні
4- 16.03.2025, 15:28
- 17,056

Кіраўніка Крамля выкрылі з дапамогай мапаў.
Расейскія вайсковыя блогеры і ўкраінскія афіцыйныя асобы працягваюць адпрэчваюць бяздовадныя заявы Уладзіміра Пуціна аб тым, што войскі РФ акружылі значную колькасць украінскіх войск у Курскай вобласці, піша ў сваім аглядзе Інстытут вывучэння вайны (ISW).
Пра гэта сведчаць мапы з выявай расейскіх і ўкраінскіх пазіцый у гэтым рэгіёне, якія апублікавалі блогеры, а таксама наўпроставыя заявы двух з іх. Адзін з блогераў патлумачыў заяву Пуціна імкненнем паўплываць на Дональда Трампа напярэдадні мірных перамоў. Дадамо, што часткова гэта атрымалася. 14 сакавіка прэзідэнт ЗША папрасіў Пуціна захаваць жыцці ўкраінскім вайскоўцам, якія трапілі ў аблогу ў Курскай вобласці.
Інфармацыю аб акружэнні зняпраўдзіў і Уладзімір Зяленскі. На яго думку, Пуцін спрабуе адтэрмінаваць абмеркаванне амерыкана-ўкраінскай прапановы аб 30-дзённым спыненні агню. Незалежныя ўкраінскія крыніцы адзначылі, што УСУ захоўваюць магчымасць манеўраваць у Курскай вобласці, нягледзячы на складаную тактычную сітуацыю. ISW дагэтуль не заўважыў ніякіх пацвярджэнняў, што сілы РФ акружылі УСУ ў Курскай вобласці. На момант публікацыі агляду апошнія захоўвалі шляхі адыходу праз мяжу.