16 сакавiка 2025, Нядзеля, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Доўгі Нептун»: экспэрт патлумачыў, чым унікальная новая ўкраінская ракета

1
«Доўгі Нептун»: экспэрт патлумачыў, чым унікальная новая ўкраінская ракета

Цяпер УСУ могуць знішчаць больш умацаваныя аб'екты ў глыбіні РФ.

Ракета “Нептун”, якой Украіна ў 2022 годзе знішчыла расейскі крэйсер «Масква», мела далёкасць палёту не больш за 300 кіламетраў. Новая версія здольная пацэліць у цэлі на адлегласці да 1000 кіламетраў. Пра гэта ў эфіры Radio NV расказаў ветэран расейска-ўкраінскай вайны, маёр запасу УСУ Аляксей Гецьман.

“Я думаю, што ён стаў большы памерам. Ён павялічыўся за кошт таго, што дабавіліся яшчэ паліўныя бакі, якія даюць яму магчымасць выкарыстоўваць больш паліва і рухацца на большую далёкасць. Упэўнены, што галоўка навядзення і ўся электроніка, якая была ў "Нептуне", захавалася. Змянілася толькі хадавая частка, якая адказвае за палёт”, - сказаў Гецьман.

Экспэрт выказаў здагадку, што новы "Нептун" можа несці ад 100 да 300 кілаграмаў выбухоўкі. І таму зараз Украіна можа не абмяжоўвацца толькі ўдарамі па нафтаперапрацоўчых заводах або складах з боепрыпасамі. Бо ракета здольная знішчаць больш умацаваныя аб'екты, чым гэта могуць рабіць беспілотнікі.

“Пра напады дронамі ўглыб РФ мы чуем ці ледзь не некалькі разоў на тыдзень. Але дрон можа несці даволі невялікую колькасць выбухоўкі, ад 10 да 50 кілаграмаў. Гэта азначае, што прабіць дронам нейкі больш-менш умацаваны аб'ект немагчыма. Нават калі іх будзе ляцець некалькі - гэта як з пісталета страляць па браняванай машыне. Хоць 10 разоў стрэльні - не праб'еш. А нешта больш магутнае прабівае”, - дадаў Гецьман.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках