На станцыі метро «Няміга» выратавалі менчука, які ўпаў на рэйкі
7- 16.03.2025, 17:17
- 7,070

Хлопец не мог падняцца самастойна.
На ст. м. «Няміга» маладзён упаў на рэйкі. На платформу яго паднялі відавочцы, піша агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на прэс-службу метрапалітэна.
Усё адбылося раніцай 16 сакавіка а 5.37.
Мяркуючы з усяго, хлопец не мог падняцца самастойна пасля падзення. Як ягонае самаадчуванне і чаму ён упаў, не ўдакладняецца.
Надзвычайнае здарэнне не паўплывала на графік руху цягнікоў.