Латвійскую мяжу штурмавалі нелегалы на веласіпедах?
19- 16.03.2025, 17:48
- 21,962

Названая магчымая прычына закрыцця пункта пропуску "Грыгароўшчына".
Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК) паведаміў: 16 сакавіка з 14:00 Латвія спыніла афармляць транспарт у пункце пропуску "Грыгароўшчына".
Рух грузавікоў і легкавікоў спынены як на ўезд у Беларусь, так і на выезд з краіны. Выстаўлены спецыяльныя загараджальныя шчыты.
У чатах, прысвечаных перасячэнню мяжы, пішуць пра нелегалаў, якія спрабавалі патрапіць у Латвію на роварах. Латвійскі бок пакуль не каментаваў сітуацыю.
