17 сакавiка 2025, панядзелак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубіё: Мірны план ЗША складаецца з дзвюх частак

9
Рубіё: Мірны план ЗША складаецца з дзвюх частак
Марка Рубіё

Дзяржсакратар заявіў, што "на саступкі пойдуць абедзве стараны".

План ЗША для ўрэгулявання расейска-ўкраінскай вайны складаецца з дзвюх частак: спачатку спынення агню, пасля якога павінны праходзіць перамовы аб заканчэнні вайны. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё ў інтэрв'ю тэлеканалу CBS News.

“План А – спыніць агонь, каб мы маглі перайсці да Плана Б, другой фазы, якая складаецца ў тым, каб усе сабраліся за сталом, магчыма, з дапамогай чоўнавай дыпламатыі [праз пасярэдніка], каб знайсці спосаб назаўжды пакласці канец гэтай вайне такім чынам, каб гэта было доўгачасова і паважала запатрабаванні ўсіх”.

Са слоў Рубіё, ніхто не кажа, што другая частка лёгкая, але да яе нельга перайсці, пакуль не будзе пройдзеная першая.

Дзяржсакратар дадаў: “Цяжка дамовіцца аб моцным заканчэнні вайны пакуль яны страляюць адзін у аднаго, і таму прэзідэнт [Трамп] хоча спынення агню. Гэта тое, над чым мы працуем, мяркуючы, што мы зможам гэта зрабіць”.

У той жа час чыноўнік прызнаў, што "гэта будзе няпроста само па сабе".

Пасля пераходу да другой фазы будуць ісці перамовы аб "чымсьці больш працяглым і пастаянным", адзначыў Рубіа.

“Гэта будзе цяжка. Гэта запатрабуе шмат цяжкай працы, саступак, але гэта павінна адбыцца. Гэтая вайна не можа працягвацца. Прэзідэнт дакладна даў гэта зразумець, і ён робіць усё магчымае, каб пакласці ёй канец”, - рэзюмаваў чыноўнік.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках