У Беларусі паскараецца інфляцыя
4- 17.03.2025, 9:09
- 3,536

Павелічэнне коштаў заўважылі нават лаяльныя да ўлады экспэрты.
Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця, якія лаяльныя да беларускай улады, у сваім штотыднёвым макрааглядзе чарговым разам закранулі тэму інфляцыі ў Беларусі, а таксама зноў агучылі свой прагноз наконт змянення яе ўзроўню ў найбліжэйшыя месяцы.
У ЕАБР нагадалі, што ў лютым гадавы паказчык інфляцыі ў Беларусі склаў 5,6 адсотка пасля 5,2 адсотка ў студзені.
Як адзначаюць у банку, што паскарэнне росту коштаў адзначаецца ва ўсіх асноўных кампанентах спажывецкага кошыка: кошты прадуктаў харчавання выраслі ў лютым на 6,7% пасля 6,5% месяцам раней, на нехарчовыя тавары - на 3,4% пасля 3,3% у студзені.
Найбольш прыкметнае паскарэнне адзначаецца ў паслугах (6,5% год да года пасля 5,2%), што звязана з падвышэннем рэгуляваных тарыфаў на ЖКП.
Захоўваецца падвышальная дынаміка ва ўстойлівай кампаненце: базавая інфляцыя склала 5,8 адсотка ў лютым пасля 5,7 адсотка ў студзені 2025 года.
Экспэрты ЕАБР заявілі, што чакаюць захавання інфляцыі на ўзроўні блізу 5,5% год да года ў найбліжэйшыя месяцы.