17 сакавiка 2025, панядзелак, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атакавала энэргетычныя аб'екты ў Астрахані

1
Украіна атакавала энэргетычныя аб'екты ў Астрахані
ілюстрацыйнае фота

Успыхнуў пажар.

Начная атака ўкраінскага беспілотніка была накіраваная на энэргетычныя і іншыя аб'екты ў Астраханскай вобласці РФ.

У выніку атакі адзін чалавек атрымаў раненні і пачаўся пажар, заявіў губернатар расейскага рэгіёну Ігар Бабушкін. Пры гэтым чыноўнік не стаў удакладняць, які аб'ект загарэўся.

Чыноўнік выкарыстаў фармулёўку аб падзенні абломкаў дрона.

«Пры падзенні абломкаў БПЛА на тэрыторыі аб'екта адбылося ўзгаранне. Сітуацыя кантраляваная, спецыялісты экстраных службаў прыступілі да ліквідацыі наступстваў», - напісаў Бабушкін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках