Менчукі становяцца ў чаргу па новыя нумары з васьмёркамі
15- 17.03.2025, 10:44
- 3,640

Стала вядома, колькі чакаць іх вырабу.
Менчукі з энтузіязмам сустрэлі восьмы рэгіён на нумарах і рынуліся скупляць нумары з прыгожымі камбінацыямі на іх. Навошта? Каб сябе парадаваць і вылучыцца на дарозе. Яшчэ адна з прычын: калі-небудзь прадаць такія рэгістрацыйныя знакі даражэй і праз "шэрую" схему.
СМІ ўжо расказвалі, каму дасталіся самыя «прыгожыя» нумары з новым рэгіёнам - 8888 ВВ-8. Неўзабаве яшчэ адзін чытач «Онлайнера» пацвердзіў: усе камбінацыі з пяццю васьмёркамі разабралі за дзень. Але па рэгістрацыйныя знакі, вырабленыя ў індывідуальным парадку, усё адно збіраюцца чэргі.
- Я быў у ждановіцкім МРА ў суботу. Да начальніка аддзела шмат людзей. Я прыехаў да 09:00, перада мной было чалавек 5. Пазней людзі пачалі падцягвацца, сабралася чарга. Чаканне ў ёй залежыць ад таго, колькі чалавек перад табой выбірае нумар. Адбываецца гэта так: заходзіш да начальніка, той дастае тэчку. Кажаш, якую камбінацыю лічбаў хочаш, ён адкрывае патрэбную старонку, - распавядае кіроўца. - Сам я вызваліўся а 09:50. Але калі падрыхтавацца загадзя, то можна прайсці працэдуру хутчэй. Я адначасова стаяў у чарзе, каб запоўніць заяву, і ў чарзе на аплату. Так страціў сваё месца ў адной з іх, давялося браць новы талончык. Сабе абраў 7777 IA-8, аўтамабіль Audi A8. Камбінацый 7777 шмат яшчэ ў наяўнасці было.
Колькі чакаць вырабу «прыгожай» камбінацыі? Ён адказвае на сваім прыкладзе: ён заказаў нумары ў суботу, выдаць іх мужчыну паабяцалі ў пятніцу. Гэта значыць чакаць амаль тыдзень (з улікам непрацоўных дзён).