17 сакавiка 2025, панядзелак, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліянэль Мэсі ў эфектным стылі забіў дэбютны гол у сезоне МЛС

1
Ліянэль Мэсі ў эфектным стылі забіў дэбютны гол у сезоне МЛС
Ліянэль Мэсі
Фота: Brett Davis-Imagn Images

Зорны аргентынскі футбаліст перакінуў галкіпера.

Зорны форвард "Інтэр Маямі" Ліянэль Мэсі вызначыўся першым голам у новым сезоне МЛС (Вышэйшая ліга футбола), які стартаваў у ноч на 17 сакавіка.

37-гадовы аргенцінец забіў у выязным паядынку з "Атлантай Юнайтэд".

На 20-й хвіліне матча Мэсі адабраў мяч у футбаліста Атланты перад штрафной пляцоўкай гаспадароў, абвёў іншага гульца і перакінуў галкіпера.

У выніку "Інтэр Маямі" падолеў "Атланту" з лікам 2:1. Пераможны гол на 89-й хвіліне забіў форвард Фафа Піка.

У актыве Мэсі зараз адзін мяч і два асісты ў двух паядынках цяперашняга сезона МЛС.

"Інтэр Маямі" набраў 10 балаў у чатырох матчах і ўзначальвае турнірную табліцу Усходняй канферэнцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках