17 сакавiка 2025, панядзелак, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы паведамілі аб праблемах з валютай

8
Беларусы паведамілі аб праблемах з валютай

Банкі Беларусі загачаныя купюрамі старога ўзору з РФ.

У "Беларусбанку" жанчыне не абмянялі вялікую суму даляраў на рублі. Пра свой досвед і тое, як развязалі праблему, яна расказала ў TikTok, піша «Зеркало».

У «Беларусбанку» адмовіліся абмяняць 6 700 долараў, расказала карыстальніца TikTok. На якой падставе іх не прынялі, яна не ведае. Толькі дадала, што "не спадабалася, не прайшло". Тады жанчына аднесла грошы ў іншы банк у каментарах яна ўдакладніла, што гэта быў "БНБ-Банк". Там касір, праверыўшы купюры пад ультрафіялетам, сказала, што яны ўсе "чыстыя".

У каментарах жанчына ўдакладніла, што яна з Расеі, "прыехала ў Беларусь, а тут продаж рухомай і нерухомай маёмасці ў далярах".

@lyutaya_anna Беларусь Банк отказался принять 6700 $ ...причина - им не понравились купюры. В другом банке Проверили- купюры чистые. Для чего людям вот это наказание? Почему в РБ любят продавать за $...чтоб потом иметь этот геморрой 😶🫣 #беларусь #рб #валюта ♬ оригинальный звук - Анна

Пад відэа людзі расказалі пра свой досвед абмену валюты на рублі і што яны пра гэта думаюць:

• “У мяне ў “Беларусбанку” забракавалі 4500 даляраў, у “МТБанку” прынялі 4300”.

• “Зняла ў “Беларусбанку“, аднесла ў іншы, 6 паперак не прымаюць. Вяртаюся зноў у “Беларусбанк“. Яны не бяруць назад: “А можа, вы дома памянялі”. Я крычала на ўвесь банк, паклалі на картку потым”.

• “І ў мяне не прынялі 2 соткі. З агаворкай, [што] яны платаздольныя”.

• “Усе дакладна прынялі, еўра прынялі без праблем”.

• “Назірала такую карціну нядаўна: купілі валюту ў “Беларусбанку”, таму, калі трэба было здаць — не прынялі, значыць, яны прадаюць няякасную валюту”.

• “А ўсё проста. Банкі Беларусі загачаныя белымі далярамі з РФ, падзець іх няма куды, вывазу як раней няма. Сіні даляр, наадварот, увесь выцякае ў РФ”. (Белы даляр - купюры старога ўзору, сіні даляр - новага. - Заўв. рэд.)

• “Гэта тычыцца купюр старога ўзору. Рэальна разглядаюць ці ледзь не пад мікраскопам. Новыя нават не правяралі”.

• “Здавала днямі таксама, у мяне на адной купюры быў сіні штампік, а другая была ў светла-шэрых плямах, узялі нават без пытанняў”.

• “У мяне таксама не ўзялі ў “Беларусбанку”. Здала ў іншым. Узялі”.

• “У “Белгазпрамбанку” купляю еўры, касірка пытаецца, што вам за мяжу ехаць ці ў РБ. Кажу, што за мяжу, а яна такая: “Тады добра”. І выдае грошы. Я спытала, у чым справа, а яна кажа, што ў “Беларусбанку” не прымуць на абмен”.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках