17 сакавiка 2025, панядзелак, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі нацыяналізавалі найбуйнейшага вытворцу свінцу

3
У Расеі нацыяналізавалі найбуйнейшага вытворцу свінцу

Завод забралі ў экс-дэпутата.

Далёкагорскі раённы суд Прыморскага краю вярнуў у даход дзяржавы 100% акцый горна-металургічнага комплексу "Дальполіметал", які з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў свінцовага канцэнтрату ў Расеі, паведамляе "Коммерсантъ".

Пазоў аб нацыяналізацыі прадпрыемства падаваў намеснік генеральнага пракурора Ігар Ткачоў, сцвярджаючы, што маёмасць была атрыманая карупцыйным шляхам. У ліку адказчыкаў быў прадпрымальнік і экс-дэпутат Дзярждумы РФ Эдуард Янакаў. Суд пагадзіўся з пазіцыяй нагляднага ведамства.

“Дальпаліметал” з'яўляецца стратэгічным прадпрыемствам. Яго прадукцыя - свінцовы і цынкавы канцэнтрат - выкарыстоўваецца для вытворчасці боепрыпасаў і вайсковай тэхнікі. Актывы комплексу ацэньваюцца на 32 млрд рублёў, з запасамі руднікоў коштам 270 млрд рублёў. Апошнім часам фінансавая сітуацыя ў «Дальполіметале» пагоршылася. У 2023 годзе яго чыстая страта склала 165,5 млн рублёў пры тым, што годам раней ён меў чысты прыбытак на 101,1 млн рублёў.

Даход практычна не змяніўся (3,63 млр рублёў). У лютым 2025 года на прадпрыемстве ўвялі працэдуру назірання праз пазыкі, якія перавышаюць агульную суму актываў на 1 млрд рублёў, і шматлікіх пазоваў аб банкруцтве ад контрагентаў. Напрыклад, Сбербанк хоча спагнаць з яго 1,72 млрд рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках