Reuters: Паўднёвая Карэя і Украіна абмеркавалі пытанне абыходжання з паўночнакарэйскімі ваеннапалоннымі
6- 17.03.2025, 15:26
- 3,308

Сеул прыме ўсіх паўночнакарэйскіх салдат, якія трапілі ў палон УСУ.
Міністр замежных спраў Паўднёвай Карэі Чо Тхэ Юль падчас тэлефоннай размовы са сваім украінскім калегам Андрэем Сібігам папрасіў Кіеў аб супрацоўніцтве ў пытанні абыходжання з паўночнакарэйскімі ваеннапалоннымі, паведаміла міністэрства замежных спраў Сеула.
Чо заявіў, што Сеул прыме ўсіх паўночнакарэйскіх салдат, захопленых Украінай, калі яны захочуць з'ехаць у Паўднёвую Карэю, інфармуе Reuters.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведамляў, што КНДР страціла чатыры тысячы вайскоўцаў забітымі і параненымі, якія ваявалі супраць Украіны.