У Беларусі заблакавалі таксі-агрэгатар «Максім»
- 17.03.2025, 15:34
- 1,194

Гэта першы выпадак выключэння з рэестра.
Улады Беларусі выключылі дыспетчара таксі "Максім" з рэестра аўтамабільных перавозак пасажыраў.
Ён працаваў у большасці буйных гарадоў, акрамя Менска, піша smartpress.by.
Са слоў першага намесніка начальніка транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Юрыя Касцюка, гэта першы выпадак выключэння з рэестра. Як зазначаецца, прычынай паслужылі шматлікія факты перадачы замоў кіроўцам-нелегалам, гэта значыць асобам, якія не зарэгістраваныя ў якасці ІП і не знаходзяцца ў штаце якіх-небудзь аўтамабільных перавозчыкаў.
Дыспетчар, які выкарыстоўваў электронную сістэму "Максім", пастановай эканамічнага суда быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць з канфіскацыяй часткі даходу, атрыманага ад яе ажыццяўлення, расказаў Юры Касцюк. Таксама за парушэнне заканадаўства ў сферы нерэгулярных перавозак пасажыраў "Максім" быў выключаны з рэестра разам з выкарыстанай ім для перадачы заказаў на перавозку пасажыраў электроннай інфармацыйнай сістэмай Maxim. З ініцыятывы Транспартнай інспекцыі абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу taximaxim.by.